Як беларусы ноччу ў лесе Напалеона сустракалі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdGZtaUs3Y2Q0VHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Зараз 1:30 уначы, а 7:00 ранку нам павінны прывезці загады са штабу. Мы павінны сустрэць Напалеона», – тлумачыць Анатоль Паўлаў з клубу гістарычнай рэканструкцыі «17-ты ўланскі полк ВКЛ». – Мы вырашылі правесці ноч у лесе, у такіх экстрэмальных умовах, дакладна ў гэткіх жа, як нашыя прашчуры ў 1812 годзе».

Клуб «17-ты ўланскі полк ВКЛ» займаецца рэканструкцыяй кавалерыйскага духу. Хлопцы навучаюцца валодаць шабляю і пікаю – гэта асноўная зброя ўлана.

«Белсат» трапіў на рэканструкцыю эпізоду, якога ніколі не было. Сябры клуба выступалі падчас яе ў ролі прыхільнікаў розных бакоў, якія бралі ўдзел у вайне 1812 года на тэрыторыі Беларусі.

«Мы павінны выявіць карэту з Напалеонам, прапусціць яе і атакаваць з тылу. Гэта паскорыць іхны рух, і яны трапяць у сапраўдную пастку», – тлумачыць іншы ўдзельнік рэканструкцыі.

«Мы паспрабуем калі не захапіць Бонапартэ, дык хаця б папсаваць крыві гэтым уланам», – падхоплівае ягоны калега.

Вайна 1812 года – адзін з пераломных момантаў для нашай краіны. Ці была яна айчыннаю, як прынята было пісаць у савецкіх падручніках? А можа грамадзянскаю? Згоды ў гэтых пытаннях няма нават сярод удзельнікаў «17-тага ўланскага палка ВКЛ».

Гэта сюжэт з праграмы «Рэпартэр», якая выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 21:40.

Глядзець праграму «Рэпартэр» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў