Санкцыі датычаць не толькі Лукашэнкі, але ягонага сына Віктара і шэрагу набліжаных чыноўнікаў.
Санкцыі Вялікай Брытаніі закранулі Аляксандра і Віктара Лукашэнак, Ігара Сяргеенку і яшчэ пяцёра чыноўнікаў: Юрыя Караева – кіраўніка МУС, Аляксандра Барсукова – намеснік міністра МУС, Юрыя Назаранку – намесніка міністра МУС, камандуючага ўнутранымі войскамі, Казалбека Атабекава – намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі, Дзмітрыя Балабу – камандзіра менскага АМАПу.
Новыя санкцыі ўключаюць забарону на паездкі і замарожванне актываў.
«Сёння Вялікая Брытанія і Канада даслалі выразны сігнал, увёўшы санкцыі супраць гвалтоўнага і ашуканскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Мы не прымаем вынікі гэтых сфальсіфікаваных выбараў. Мы будзем прыцягваць да адказнасці вінаватых у бандытызме, разгорнутым супраць беларускага народа, і будзем адстойваць нашыя каштоўнасці дэмакратыі і правоў чалавека», – заявіў міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб.
У заяве брытанскага ўраду адзначаецца, што санкцыі скаардынаваныя з урадам Канады дзеля падтрымання дэмакратычных каштоўнасцяў і аказання ціску на тых, хто нясе адказнасць за рэпрэсіі.