Ігар Ляшэнка падчас наведвання «Горадня Азот» распавёў пра «справядлівы» кошт паліва.
За жнівень-кастрычнік паліва ўжо падаражэла на 12 капеек.
«Адзначу, што ў доларавым эквіваленце падаражэнне склала 1 цэнт. Пры сённяшнім кошце барэля $ 72 справядлівая цана за літр АІ-92 – 77 цэнтаў. Калі барэль будзе стабільны, падвышэнне цаны на паліва на 1 капейку працягнуць», – сказаў віцэ-прэмʼер.
Цяпер кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1 рубель 40 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 49 капеек, ДТ – 1 рубель 49 капеек. Паводле цяперашняга курсу кошт АІ-92 – 66 цэнтаў. Апошні раз цана на паліва змянялася 28 кастрычніка: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.
Цэны на паліва мяняюцца дваццаць другі раз з пачатку года.
Глядзіце таксама:
ДР, belsat.eu