13–15 траўня ў Таліне праходзіла штогадовая канферэнцыя Ленарта Мэры, якая была прысвечаная будучыні Еўропы і NATO.
Падчас панэльнай дыскусіі дырэктар Цэнтра Астрагорскага Яраслаў Крывой запытаўся ў міністра замежных спраў Польшчы пра змены ўспрымання Беларусі новым польскім урадам.
Паводле Вашчыкоўскага, праз новы ўрад Польшча цяпер па-новаму ўспрымае Беларусь.
«Не ведаю, ці афіцыйны Менск цяпер мае нейкае новае бачанне сваёй вонкавай палітыкі, але ў Польшчы змены дакладна ёсць, бо новы ўрад робіць крокі насустрач Беларусі – мы лічым, што для гэтага былі перадумовы – і мы спрабуем арганізаваць новыя каналы супрацы з Беларуссю і максімальна наблізіць Беларусь да Еўропы», – сказаў дыпламат.
МЛ, ДР, belsat.eu