Віленская паліцыя затрымала злодзея з Беларусі


Падазраваны ў здзяйсненні крадзяжоў

Праваахоўнікі літоўскай сталіцы падазраюць грамадзяніна Беларусі ў шматлікіх крадзяжах і просяць пацярпелых адклікнуцца.

15 верасня ў Вільне, на Эйшышкескай шашы ў службовае памяшканне аўтасэрвісу ўвайшоў мужчына і скраў мабільны тэлефон супрацоўніка аўтасэрвісу. Паліцыя хутка ўсталявала, што злачынства мог здзейсніць грамадзянін Беларусі 1983 году нараджэння.

Праваахоўнікі мяркуюць, што з сёлетняга чэрвеня падазраваны здзейсніў і іншыя падобныя крадзяжы, таму просіць пацярпелых звяртацца ў 2-гі камісарыят паліцыі літоўскай сталіцы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Стужка навінаў