Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў ужо больш за 50 тысяч подпісаў


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка паведаміў, што ягоная каманда сабрала больш за 50 тысяч подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта ён заявіў падчас стрыму на YouTube.

«Вы зрабілі подзвіг, – звярнуўся Бабарыка да сваёй каманды, – Вы за тры дні больш за 50 тысяч подпісаў. Гэта тая інфармацыя, якая да нас паступіла. Я думаю, што 50 тысяч за тры дні – такога ніколі ў гісторыі Беларусі не было».

Раней сёння, 27 траўня, Віктар Бабарыка паведаміў у сваім Тэлеграм-канале, што ягоная ініцыятыўная група сабрала 35 тысяч подпісаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў