Расейская газета «Ведомости» піша, што былым амбасадарам і спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ Міхаілам Бабічам Крэмль задаволены. Як паведамляе крыніца набліжаная да Крамля, Бабіч нібыта спрыяў перакрыццю схем нелегальных паставак розных тавараў з Беларусі ў Расею прыкладна на $ 3 млрд.
«Бабіч сыграў як каталізатар, каб выявіць праблемы ў двухбаковых стасунках, але адначасова стварыў шмат канфліктных сітуацыяў і ў Расеі, і ў Беларусі», – цытуе газета крыніцу ў Федэральным сходзе.
У Масквы прэтэнзіяў да Бабічаў няма, тут лічаць, што ён сваю задачу цалкам выканаў, адзначае суразмоўца «Ведомостей». Цяпер Бабіч можа вярнуцца на працу ў адміністрацыю прэзідэнта, як варыянт – на пасаду памочніка або дарадцы Пуціна.
Нагадаем, 30 красавіка Пуцін адклікаў Міхаіла Бабіча з пасады амбасадара і спецпрадстаўніка прэзідэнта РФ у Беларусі. Новым амбасадарам у Менску прызначылі Дзмітрыя Мезенцава.
ІІ belsat.eu