Валянціна Стэфановіча абралі віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека


Валянцін Стэфановіч, фота “Белсат”

На сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які праходзіць на Тайвані, абралі новае кіраўніцтва арганізацыі. Прэзідэнтам на наступныя тры гады стала адвакатка з Батсваны Эліс Магўэ (Alice Mogwe).

Таксама былі абраныя 15 віцэ-прэзідэнтаў паводле рэгіёнаў. Адным з віцэ-прэзідэнтаў у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі стаў Валянцін Стэфановіч з беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна».

Стэфановіч: Пагроза скаціцца ў рэпрэсіі будзе заўсёды

На думку праваабаронцы, такое рашэнне будзе спрыяць таму, каб голас праваабарончай супольнасці Беларусі мацней загучаў на міжнароднай арэне. Паводле яго, сяброўства ў FIDH «дапамагае праводзіць міжнародную адвакацыю і дае больш магчымасцяў казаць пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на міжнародным узроўні».

Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі раней тройчы займаў пасаду віцэ-прэзідэнта FIDH у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары