Вайсковая лётчыкі Беларусі і Польшчы правядуць сумеснае трэнаванне на Дзень Волі


Польскі знішчальнік F-16 амерыканскай вытворчасці.
Фота: pixabay.com

25 сакавіка 2020 года ваенная авіяцыя і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі і паветраныя сілы Польшчы правядуць вучэнні па абмене інфармацыяй, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Беларускія і польскія вайскоўцы будуць вучыцца сумесным дзеянням на выпадак інцыдэнтаў у паветранай прасторы і актаў паветранага тэрарызму.

У паведамленні адзначаецца, што мерапрыемства запланавана ў межах падрыхтоўкі да правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе, які плануецца ў Беларусі і Латвіі, і Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе, якія пройдуць у польскім Кракаве.

Hавiны
Чэмпіянат свету па хакеі адмянілі
2020.03.21 17:09

belsat.eu

Стужка навінаў