Чэмпіянат свету па хакеі адмянілі


Праз пандэмію каронавіруса чэмпіянат свету па хакеі ў Швецарыі не адбудзецца, паведамляе IIHF (Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе).

«Рада IIHF вырашыла, што чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2020 года ў Цюрыху і Лазане не можа адбыцца», – паведамляе Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе.

IIHF таксама паведамляе, што магчымасці перанесці чэмпіянат на іншую дату пакуль няма. ЧС быў запланаваны на 8-24 траўня.

«Гэта жорсткая рэальнасць для хакея, але мы павінны з ёй змірыцца», – цытуе прэзідэнта IIHF Рэнэ Фазэля ягоная прэс-служба.

У наступным годзе ЧС па хакеі мае адбыцца ў Беларусі і Латвіі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў