Ваенная пракуратура пачала расследаванне нападу на вайсковую частку ў Адэсе


Ваенная пракуратурай Адэскага гарнізона пачала расследаванне парушэння статутных правілаў каравульнай службы ў вайсковай частцы А3571 ў Адэсе, дзе напярэдадні адбылася спроба захопу тэрыторыі групай невядомых у балаклавах, паведамляе выданне «Украінская праўда».

Паводле дадзеных ваеннай пракуратуры, 29 кастрычніка на тэрыторыі ваеннага гарадку № 10 у Адэсе, на базе якога размешчана ваенная частка А3571 (дзеючы ваенны аэрадром «Школьны»), прыватныя прадпрымальнікі з прыцягненнем будаўнікоў усталявалі часовую агароджу проста на тэрыторыі ваеннага гарадка.

Пасля праведзеных следчых дзеянняў, ваенная пракуратура Адэскага гарнізона распачала крымінальную справу па папярэдняй прававой кваліфікацыі ч. 2 арт. 418 КК Украіны (парушэнне статутных правілаў каравульнай службы, здзейсненае ва ўмовах асаблівага перыяду) і неадкладна ініцыявала правядзенне дасудовага расследавання.

29 кастрычніка камандаванне Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны заявіла, што ў Адэсе невядомыя без апазнавальных знакаў здзейснілі спробу рэйдарскага захопу ваеннага аб’екта і выкралі ваенную маёмасць.

У сваю чаргу ў Нацыянальнай паліцыі Украіны абверглі інфармацыю пра спробу захопу. Паводле дадзеных праваахоўнікаў, невядомыя асобы – ня рэйдэры, а «простыя будаўнікі».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў