10 верасня Д’ега Марадона даў прэс-канферэнцыю ў якасці галоўнага трэнера мексіканскага клубу «Dorados de Sinaloa» і правёў адкрытую для заўзятараў трэніроўку.
«У мяне было амаль усё гатова на подпіс, але мы не змаглі завяршыць гэтую справу, бо ўзніклі пытанні з гульцамі і таму мы вырашылі пакінуць гэта на будучыню, бо я планую застацца тут [у Мексіцы. – Заўв. Belsat.eu] надоўга», – заявіў Марадона падчас прэс-канферэнцыі.
7 верасня Д’ега Марадона апублікаваў пераклад на іспанскую афіцыйнае заявы берасцейскага футбольнага клубу «Дынама», якая выйшла пасля таго, як аргентынец падпісаў кантракт з мексіканскім клубам.
Паводле дакументу, Марадону запрасілі ў «Дынама» як ганаровага прэзідэнта клубу. Ягоныя асноўныя функцыі – папулярызацыя беларускага футбола, развіццё яго інфраструктуры, удзел у трансферах, прыцягненне спонсараў і развіццё дзіцячага і юнацкага футбола.
ЮВ, belsat.eu