Усаў: Праграма кандыдатаў «выбарчага фону» не павінна зацьміць праграму Лукашэнкі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=6Av-dH-gIW4″ title=”Усаў: Праграма кандыдатаў «выбарчага фону» не павінна зацьміць праграму Лукашэнкі”][/vc_column][/vc_row]

Журналіст «Белсату» Валер Руселік і палітолаг Павел Усаў у праграме «Liberum Veto» абмяркоўваюць праграмы кандыдатаў у прэзідэнцтва.

Чарговае выданне прысвечанае шляхам, якія прапаноўваюць беларусам кандыдаты ў прэзідэнцтва.

Павел Усаў: Умовы, у якіх адбываюцца выбары, кандыдаты, якія прадстаўленыя на сённяшні дзень у гэтай выбарчай кампаніі – не ў стане прадставіць нешта адмысловае, нешта цікавае, такое, што б «падарвала публіку». У гэтым не стаіць задача тых кандыдатаў, што ўдзельнічаюць у выбарах.

Перш за ўсё я кажу пра так званы «выбарчы фон»: кандыдатаў Гайдукевіча, Улаховіча і Караткевіч. Яны павінны стварыць такую праграму, якая б не зацьмявала праграму Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, а стварала толькі фон. Думаю, што як раз такі гэтую функцыю праграмы так званых «альтэрнатыўных» кандыдатаў выконваюць.

Валер Руселік: То бок папросту праграмы трэба напісаць пад капірку і такім чынам зменшыць рызыку таго, што электарату спадабаецца хтосьці іншы, а не Аляксандр Лукашэнка.

Павел Усаў: Думаю, што ёсць пэўны сэнс у гэтых словах. Заўсёды ад рэальнага альтэрнатыўнага кандыдата чакаецца нешта прынцыпова новае ў бачанні будучыні краіны, у бачанні рашэнняў нейкіх ключавых пытанняў. Калі мы кажам, так бы мовіць, пра апазіцыйнага кандыдата, то ў гэтай праграме няма нічога такога, што б канцэптуальна адрознівала яе ад праграм іншых двух кандыдатаў, ну і ад праграмы Лукашэнкі. Тым больш, што самае важнае, ідэалагічна гэтыя праграмы нічым ад сябе не адрозніваюцца. Калі возьмем класічныя двухпартыйныя ці шматпартыйныя сістэмы, то там заўсёды ёсць ідэалагічны канцэпт, які адрознівае лібералаў ад сацыял-дэмакратаў, якая адрознівае сацыял-дэмакратаў ад кансерватараў і ў поглядзе на сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства, і на развіццё вонкавай палітыкі.

Дык вось агулам праграмы – сацыялістычныя, калі пачытаем праграмы дзеючага прэзідэнта і кандыдатаў. Асноўны пункт – дзяржава павінна клапаціцца пра грамадзянаў. Ініцыятыва паводле гэтых праграм належыць не грамадству, не індывіду, а дзяржаве.

Валер Руселік: У гэтых праграмах увесь час вядзецца гаворка пра тое, што будзем развязваць сённяшнія праблемы. Але няма яснага бачання, куды нам наперад ісці. Ці сапраўды ў аніводнай з праграм няма такога стратэгічнага бачання?

Павел Усаў: Безумоўна, асновы праграмаў – трошачкі асцярожна пакрытыкаваць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. Хаця ніводны кандыдат наўпрост не крытыкуе Лукашэнку, што таксама пазбаўляе Караткевіч апазіцыйнасці.

Ёсць крытыка ў асноўным бюракратыі. Што вінаватыя чыноўнікі, якія не маюць ініцыятывы, трэба неяк разварушыць гэтае гняздо, каб з’явіліся новыя людзі, каб была магчымасць самім прымаць рашэнні. Але гэтага не адбудзецца без змены ўсёй сістэмы. Бо акурат чыноўнікі-выканаўцы – абслугоўваючы персанал сённяшняга рэжыму. Сённяшняй сістэме непатрэбныя ініцыятыўныя чыноўнікі.

Тое ж самае кажа і Лукашэнка ў сваёй праграме: пра дэбюракратызацыю, пра мадэрнізацыю гаспадаркі. То бок Лукашэнка намагаецца вырашыць тыя праблемы, якія стварыла ягоная ж сістэма.

Размова цалкам – у відэаверсіі.

Стужка навінаў