Саўмін Беларусі прыняў пастанову, паводле якой часова забараняе вывозіць з нашай краіны шэраг медычных тавараў, паведамляе прэсавая служба ўраду.
Паводле пастановы Саўміну, шэраг медычных тавараў, прычым, не толькі беларускай вытворчасці, часова забараняецца вывозіць з нашай краіны. Пад абмежаванне патрапілі нават хірургічныя халаты, маскі на твар, бінты, марля, вата, хірургічныя пальчаткі і шэраг іншых медычных тавараў і абсталяванне.
Абмежаванне ўводзіцца з моманту публікацыі пастановы і будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня бягучага году.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на раніцу 18 сакавіка ў Беларусі толькі 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19. Яшчэ ў 37 пацыентаў каронавірус ніяк не праяўляецца. Такім чынам агулам у Беларусі інфікаваныя на каронавірус 46 асобаў (гэта без уліку тых, хто ўжо выздаравеў).
СК belsat.eu