Аб гэтым ён заявіў падчас відэаканферэнцыі з Еўрапейскім камісарам у пытаннях суседства і пашырэння ЕЗ Оліверам Вархейі, перадае прэс-служба МЗС.
Уладзімір Макей у сваім выступе адзначыў у якасці важнага дасягнення Усходняга партнёрства набыцця сілы пагадненняў аб спрошчаным візавым рэжыме з Еўрапейскім саюзам. Таксама ён выказаўся на карысць увядзення бязвізавага рэжыму паміж ЕЗ і Беларуссю.
На старонцы міністэрства адзначаецца, што Уладзімір Макей нагадаў аб прапановах Беларусі па дапамозе з боку ЕЗ развіццю экспарту з боку краінаў Усходняга партнёрству на еўрапейскі рынак, а таксама павелічэнні інвестыцыяў ЕЗ і стварэнню працоўных месцаў у краінах – суседках.
Міністр выступіў за павышэнне звязанасці паміж Еўразвязам і краінамі – партнёрамі праз працяг трансеўрапейскіх сетак і распрацоўкі плану энергетычных аб’яднанняў паміж ЕЗ і краінамі Усходняга партнёрства.
Макей падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў далейшым развіцці Усходняга партнёрства, як «прагматычнай і інклюзіўнай ініцыятывы».
Паводле яго, Беларусь гатовая прыняць у Менску саміт Усходняга партнёрства напачатку 2021 года.
Сёння 1 ліпеня Беларусь і Еўразвяз падпісалі дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму. Зараз шэнгенскія візы для беларусаў каштуюць € 35.
КТ belsat.eu