Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў распавёў, што ў бліжэйшы час адбудзецца адвязванне аплаты дзяржмыты за допуск да ўдзелу ў дарожным руху ад працэдуры дзяржтэхагляду, паведамляе прэсавая служба Саўміну.
Захада аб адвязванні дарожнага збору ад тэхагляду неаднаразова раней анансавалася з боку ўраду. Але больш чым год праблема застаецца не развязанай. У выніку большасць аўтаўладальнікаў не аплочваюць мыту і не праходзяць тэхагляд.
Намеснік прэмʼера Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў Лідскага раёну распавёў, што праблема з гэтым будзе ў хуткім часе вырашаная.
«Жыхары Лідскага раёну таксама цікавіліся перспектывамі прыняцця рашэння аб адвязванні праходжання тэхагляду ад выплаты дарожнага збору. Атрымалі адказ: нарматыўныя дакументы ўжо гатовыя, рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
https://belsat.eu/news/rashenne-pra-transpartny-padatak-prymuts-u-pachatku-2020-goda/?btid=d5b539c6770e46a30bce2cff66194ba8
СК belsat.eu