Украінскі ПЭН-цэнтр падтрымаў пакараных за пратэст супраць інтэграцыі


Украінскі ПЭН-цэнтр выпусціў заяву ў падтрымку актывістаў, якія патрапілі пад адміністратыўны пераслед за ўдзел у вулічных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

У заяве перадусім адзначаецца, што ўкраінскія пісьменнікі з заклапочанасцю сочаць за падзеямі, якія разгортваюцца ў Беларусі, маючы на ўвазе рэакцыю ўладаў на антыінтэграцыйныя пратэсты. Паводле ПЭН-цэнтру, «рэжым Аляксандра Лукашэнкі адрэагаваў на праявы нязгоды палітыкаю ўзмацнення рэпрэсіяў».

Затрыманых актывістаў, сярод якіх ёсць літаратары, чальцы беларускага ПЭНу, штрафуюць на значныя сумы толькі за выказванне сваіх поглядаў і перакананняў.

Сярод тых, каго згадвае ўкраінскі ПЭН – Павел Севярынец, які цяпер адбывае 15 сутак адміністратыўнага арышту, Алена Талстая, якая адбыла 5 сутак на Акрэсціна, а потым атрымала штраф у памеры 1350 рублёў, а таксама перакладчык Лявон Баршчэўскі, мовазнаўца Пятро Садоўскі, паэты Уладзімір Някляеў і Уладзімір Арлоў, чые справы менскія суды разглядаюць 9-10 снежня.

«Украінскі ПЭН настойліва заклікае беларускую ўладу спыніць пераслед і цкаванне грамадскіх дзеячоў і пісьменнікаў, якія ёсць абліччам сучаснай беларускай літаратуры і прадстаўляюць культуру Беларусі ва ўсім свеце», – гаворыцца ў заяве.

Абноўлена
Больш за 30 чалавек асудзілі сёння за акцыі ў абарону незалежнасці
2020.01.09 09:49

КА belsat.eu

Стужка навінаў