Украінскаму журналісту Сушчанку ў Расеі пагражае 14 гадоў турмы за «шпіянаж»


У Маскоўскім гарадскім судзе 4 чэрвеня вынесуць прысуд украінскаму журналісту Раману Сушчанку, абвінавачанаму ў шпіянажы ў Расеі.

Як паведаміў у Twitter адвакат Марк Фэйгін, пракурор запатрабаваў для журналіста 14 гадоў зняволення.

 

Карэспандэнта агенцтва Укрінфарм ў Францыі Рамана Сушчанку затрымалі 30 верасня 2016 у Маскве, куды ён прыбыў з прыватным візітам. 7 кастрычніка 2016 яму было высунутае абвінавачванне ў «шпіянажы».

Паводле ФСБ Расеі, Сушчанка працаваў на Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. У самім ГУР гэта адмаўляюць. МЗС Украіны патрабуе вызвалення журналіста.

Тым часам у Менску журналісту «Украінскага радыё» Паўла Шаройку на закрытым паседжанні далі 8 гадоў турмы паводле аналагічнага абвінавачвання – «шпіянаж». Па версіі КДБ, Шаройка таксама быў супрацоўнікам ГУР і стварыў у Беларусі «шпіёнскую сетку з 16 чалавек», аднак ніводная з гэтых асобаў дагэтуль не паўстала перад судом.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў