Украіна плануе запусціць хуткасны цягнік Кіеў-Гомель


З 10 снежня «Укрзалізниця» уводзіць новы расклад руху. У ім можа з’явіцца новы цягнік, які злучыць Гомель і Кіеў, паведамляе «РБК-Украіна».

Мяркуецца, што цягнік запусцяць у 2018-2019 гадах. Акрамя таго, у перспектыве «Укрзалізниця» мае намер запусціць цягнік Кіеў-Менск-Вільня-Рыга-Талін.

Для рэалізацыі сваіх планаў украінская кампанія збіраецца закупіць 10 новых хуткасных электрацягнікоў.

«Мы плануем правесці працу па дзяржаўна-прыватнаму партнёрству ў сферы рэканструкцыі пасажырскіх вакзалаў. Бо сёння мы маем вялікую інфраструктуру вакзальнай гаспадаркі», – заявіў выконваючы абвязкі старшыні праўлення «Укрзалізниці» Яўгеній Краўцоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «РБК-Украіна»

Стужка навінаў