У Менску адбылася акцыя салідарнасці з гукарэжысёрамі, якія ўключылі «Перамен»


У Менску 7 жніўня адбыўся флэшмоб на знак падтрымкі Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія напярэдадні ўключылі «Перамен» на дзяржаўным свяце ў Кіеўскім скверы.

Роўна а 19:00 на праспекце Незалежнасці пачалі сігналіць машыны, з вокнаў гучала песня Віктара Цоя «Перамен», шмат хто вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі. Да акцыі далучыліся і мінакі.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/2667676556854274/

Большасць удзельнікаў мела на руцэ белы бранзалет – адзін з сімвалаў сёлетняй выбарчай кампаніі.

Прыкладна а 19.15 міліцыя перакрыла праспект. ДАІ спыняе асобныя машыны.

Флэшмоб салідарнасці, Менск, 7 жніўня. Фота – Аліса Ганчар, belsat.eu
Флэшмоб салідарнасці, Менск, 7 жніўня. Фота – Аліса Ганчар, belsat.eu
Фота – belsat.eu
Флэшмоб салідарнасці, 7 жніўня. Фота – Аліса Ганчар, belsat.eu
Флэшмоб салідарнасці, Менск, 7 жніўня. Фота – Аліса Ганчар, belsat.eu
Флэшмоб салідарнасці, 7 жніўня. Фота – Аліса Ганчар, belsat.eu
Фота Аліса Ганчар, belsat.eu
Флэшмоб салідарнасці, Менск, 7 жніўня. Фота – belsat.eu
Флэшмоб салідарнасці, Менск, 7 жніўня. Фота – Аліса Ганчар, belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Абодвум гукарэжысёрам сёння прысудзілі па 10 содняў адміністратыўнага арышту. Імаверна, яны страцяць працу ў Палацы моладзі.

«Жыхары Менску! Сёння, 7 жніўня, бярэм таксоўку, сядаем у свае аўтамабілі, едзем на праспект Незалежнасці і роўна а 19:00 апускаем шкло машын, уключаем «Перамен» і ўздымаем рукі з белымі бранзалетамі», – заклікалі некалькімі гадзінамі раней у тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозгу».

Тое ж самае заклікаюць зрабіць і жыхароў іншых гарадоў, выехаўшы на цэнтральныя вуліцы.

«Няхай яны пачуюць, што перамены ў Беларусі ўжо не адключыць!» – дадаюць ініцыятары флэшмобу.

***

Нагадаем, 6 жніўня некалькі тысяч чалавек прыйшлі ў Кіеўскі сквер у Менску на арганізаванае дзяржавай свята «Дзень адкрытых дзвярэй установаў дадатковай адукацыі». Там а 19:00 збіралася быць і Святлана Ціханоўская (пасля таго, як улады не пакінулі ёй месцаў для агітацыі ў горадзе), аднак у апошні момант ахова адгаварыла яе з мэтаў бяспекі.

Абноўлена
Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі пакараныя 10 соднямі за песню «Перамен!»
2020.08.07 13:45

КА belsat.eu

Стужка навінаў