У выніку масавых пратэстаў у Іраку сотні пацярпелых


У Багдадзе, а таксама ў шэрагу правінцыяў Іраку ўспыхнулі масавыя пратэсты. Людзі выйшлі на вуліцы з патрабаваннем лепшых умоваў жыцця і ліквідацыі беспрацоўя і карупцыі, паведамляе Al Arabiya.

Мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду і новыя выбары. У некаторых гарадах удзельнікі пратэстаў захапілі будынкі мясцовай адміністрацыі і спалілі іх. Узніклі сутычкі з паліцыянтамі, якія выкарыстоўваюць вадамёты, слезацечны газ, а таксама страляюць у паветра. У выніку закалотаў па ўсёй краіне чатыры чалавекі загінулі, пацярпелі амаль 300 асобаў, дзясяткі затрыманыя.

Фота: THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum
Фота: THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum

Міністэрства сувязі і камунікацыяў заблакавала сацыяльныя сеткі. Перакрыты рух на галоўных дарогах краіны. Прэм’ер-міністр Іраку Адэль Абдэль Махдзі склікаў экстраннае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі.

Hавiны
HRW: У Іраку каля 1500 дзяцей арыштаваныя за сувязі з «Ісламскаю дзяржаваю»
2019.03.06 22:29

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў