У Віцебску забілі грамадзянку Бангладэш


Па факце забойства грамадзянкі Бангладэш завялі крымінальную справу

Інфармацыя пра знікненне ў Віцебску 29-гадовай грамадзянкі Бангладэш паступіла ў Першамайскі РАУС гораду ад ейнага земляка.

Як паведамляе Следчы Камітэт, ужо 10 лютага праваахоўнікі ўсталявалі датычнага за знікнення жанчыны, ім аказаўся 34-гадовы грамадзянін Турцыі. Ён сказаў міліцыянтам, што схаваў цела ў каналізацыйнай трубе ў рове на тэрыторыі Першамайскага раёну Віцебску.

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Санкцыя артыкулу прадугледжвае нават смяротнае пакаранне.

Судова-медычныя эксперты ўсталявалі, што смерць жанчыны наступіла ад механічнай асфіксіі (удушша).

Турку высунулі абвінавачанне і змясцілі яго пад варту.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Следчы камітэт

Глядзі таксама
Каментары