У Віцебску ўночы з інтэрнату выпаў і разбіўся насмерць студэнт-медык


Загінуў студэнт Віцебскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту. Разглядаюцца розныя версіі здарэння.

Як паведамляе тэлеграм-канал «отчислено», трагедыя здарылася ў 5-м інтэрнаце ВДМУ. Студэнт другога курсу выпаў з акна каля 4 гадзін раніцы.

Па словах студэнтаў, гэта было быць самагубства з-за дзяўчыны.

Іншыя відавочцы заяўляюць, што здарыўся няшчасны выпадак, калі студэнты выпівалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў