У літоўскай сталіцы аднавілі сцяну, якую вандалы пашкодзілі некалькі месяцаў таму.
На папярэднім графіці расейскі прэзідэнт і кандыдат на прэзідэнта ЗША цалаваліся. На новай выяве адзін прыкурвае ў іншага скрутак.
«Гэта ўдых свабоды», – распавёў Delfi суаўтар малюнка Міндаўгас Банану. Паводле яго, Трамп удыхае ў Пуціна «адчуванне свабоды».
«Так, на гэтым графіці намаляваная марыхуана, не штосьці іншае», – кажа ўладальнік страўні Дамінікас Чэчкаўскас».
Чэчкаўскас кажа, што не здзівіцца наступнай атацы вандалаў.
«Калі гэта адбудзецца, з’явіцца яшчэ адна вестка для грамадства», – кажа ён.
Ранейшае графіці нагадвала вядомае графіці на Берлінскай сцяне, на якім цалаваліся Брэжнеў і лідар камуністычнага рэжыму Усходняй Нямеччыны Эрых Хонекер у 1979 годзе.
ДР belsat.eu