Міліцыянты разам з супрацоўнікамі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падчас вырабу самагону затрымалі беспрацоўнага мужчыну.
Пра гэта паведамляе на сайце Міністэрства ўнутраных справаў у зводцы правапарушэнняў за апошнія содні.
Затрыманне адбылося ў лесе побач з вёскай Боўблі, што ў Ваўкавыскім раёне.
Парушальнікам, у якога канфіскавалі самагонны апарат і 100 літраў самагону (яшчэ 4 тыс. літраў брагі знішчылі) аказаўся беспрацоўны жыхар вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну, мужчына 1984 году нараджэння.
Рэпартаж пра заняпад Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводу
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu