У свеце больш за 227 тысячаў ахвяраў COVID-19


У свеце колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння каронавірусам вырасла да 3 193 961. Такія падлікі па стане на раніцу 30 красавіка прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

Найбольшую колькасць інфікаваных COVID-19 выявілі ў ЗША – 1 039 909. Медыкі ў гэтай краіне правялі і найбольшую колькасць тэстаў – больш за 6 мільёнаў.

У Іспаніі і Італіі колькасць інфікаваных перавысіла 200 тысячаў. Інфекцыя ў свеце забрала жыцці 227 644 пацыентаў.

Па стане на 29 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 13 181 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 84 пацыенты.

Hавiны
«Усе панікуюць, асабліва пенсіянеры». Ці спраўляюцца Стоўбцы з пандэміяй?
2020.04.29 16:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў