У свеце амаль 3 мільёны інфікаваных каронавірусам


Па стане на раніцу 27 красавіка ў свеце выявілі 2 971 669 інфікаваных каронавірусам, такія звесткі прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

Колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце па стане на раніцу 27 красавіка склала 206 549.

Найбольш смерцяў ад інфекцыі ў ЗША. У гэтай краіне памерлі 54 883 асобаў. Колькасць выяўленых інфікаваных тут складае амаль мільён – 965 942 выпадкаў.

Сярод Еўрапейскіх краінаў першае месца па колькасці ахвяраў каронавірусу займае Італіяі – 26 644 памерлых. У Іспаніі, Францыі і Вялікай Брытаніі таксама больш за 20 тысячаў ахвяраў.

У Беларусі, паводле афіцыйных звестак па стане на 26 красавіка зарэгістравана 10 463 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 72 чалавекі.

Hавiны
У Беларусі памерлі ад каронавіруса 72 чалавекі, заразіліся – 10 463
2020.04.26 13:24

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў