Аголеную мёртвую жанчыну заўважыў раварыст каля жылых дамоў у Светлагорску.
8 чэрвеня каля пяці гадзін раніцы мужчына ехаў праз Кастрычніцкі мікрараён гораду. Каля дому N 41 ён пабачыў жанчыну без адзення, якая ляжала. Яна была мёртвая.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Сілавікі ўсталёўваюць асобу жанчыну, акалічнасці і прычыны смерці.