У Страсбуры страляніна, цэнтр гораду ачэплены паліцыяй


У выніку страляніны ў цэнтры Страсбуру пацярпелыя і ахвяры. Пра прычыны інцыдэнту афіцыйна пакуль не паведамляецца.

Паводле выдання «Le Progrès, стрэлы прагучалі прыкладна а 20-й мясцовага часу непадалёку ад каляднага кірмашу. Цяпер у цэнтры гораду вакол плошчы Гутэнбэрга ачэпленыя ўсе вуліцы ў радыусе 200 метраў.

Паводле «Agence France-Presse» два чалавекі загінулі, адзінаццаць атрымалі раненні і дастаўленыя ў шпіталь. Тэлеканал BFM са спасылкай на крыніцу перадае, што чалавек, які адкрыў стральбу, уцёк з месца злачынства і пакуль не знойдзены. У паліцыі канкрэтызуюць, што асоба злачынцы ўстаноўленая. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, ён вёў стральбу з аўтаматычнай зброі.

Улады раяць жыхарам не пакідаць дамоў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў