У Стоўбцах паставяць помнік Якубу Коласу. Кошт праекту – да 200 тысяч рублёў


Міністэрства культуры абвясціла конкурс эскізных праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах. У ведамстве адзначаюць, што кампазіцыя помніка мусіць быць «вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва».

Помнік будзе ўсталяваны ў скверы па вуліцы Цэнтральная ў Стоўбцах.

Да ўдзелу ў творчым конкурсе запрашаюцца прафесійныя скульптары і архітэктары. Заяўкі прымаюцца па 2 траўня па адрасе: г. Менск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 309. А конкурсныя матэрыялы трэба даць таксама па 2 траўня, але ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, якія будуць разгледжаны журы на закрытым пасяджэнні да 15 траўня.

«Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, арыенціровачны кошт якога не можа перавышаць Br200 тыс., выдзеленыя са сродкаў Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта», – адзначылі ў ведамстве.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары