А 14-ай гадзіне ў Менску мае распачацца марш пенсіянераў, лекараў і студэнтаў. Ад самай раніцы акцыі пратэсту ў Беларусі аднавіліся з новай сілай. Пра магчымасць забастоўкі паведамляюць работнікі шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў Менску і Горадні.
21:00. Людзі выходзяць на лакальныя маршы ў раёнах. Менчукі выйшлі на вуліцу Асаналіева.
У тэлеграме @motolkohelp пішуць, што а 21:00 з Уручча выехала 5 бусаў сілавікоў.
20:50. У цэнтры Менску былі чутны стрэлы і выбухі. Плошчу Якуба Коласа разагналі.
Аўтазакі аб’ехалі Філармоніі і вярнуліся на Коласа, ачапілі плошчу з усіх бакоў. Лавілі тых, хто бег, сустракалі іх з іншага боку плошчы. Цяпер ля помніка Якуба Коласа толькі сілавікі, яны вылоўліваюць і выводзяць з трамвайных прыпынкаў выпадковых мінакоў. На самой плошчы стаяць два аўтазакі, паведамляюць нашыя чытачы.
20:40. Менчукі выходзяць на ланцугі салідарнасці.
Пратэстоўцы вярнуліся каля ЦУМу, зноўку блакуюць праспект.
На вуліцу выйшлі жыхары мікрараёну «Усход».
Аблава АМАПу працягваецца. Сілавікі хапаюць выпадковых мінакоў.
Людзі збягаюць ад хапуна на пл. Якуба Коласа.
Брутальна людзей затрымлівалі ў Цэнтральным ўніверсаме.
Затрыманні ідуць і каля Цырку.
Сілавік забёг у метро, пераследуючы менчука на станцыі метро «Кастрычніцкая», але пасажыры адбілі мужчыну.
20:00. Затрыманні пачаліся на Якуба Коласа.
Таксама проста цяпер АМАП пакуе людзей на дзяржынскага ля ст.м. Малінаўка, перадаюць нашыя журналісты.
19:50. На плошчы Якуба Коласа жорсткія затрыманні.
«На Пушкінскай жорсткі хапун, затрымліваюць »дружыннікі« без масак, на відэа задушылі хлопца, яго занеслі без прытомнасці ў бус», – пішуць нам чытачы.
Калона пратэстоўцаў на плошчы Якуба Коласа.
19:28. Калона рухаецца ў бок плошчы Якуба Коласа.
19:20 Менск. Перакрыты праезд ад цэнтру да Гарадскога валу і мост ад вул. Маскоўскай да пр-т. Незалежнасці.
«Каля ўваходу метро Кастрычніцкая выскоквалі сілавікі ў касках, хапалі людзей, якія спрабавалі ўцячы. Відэа давялося выдаліць, падышоў амапавец і запатрабаваў выдаліць», – піша нам чытач.
Унутраныя войскі затрымалі на Кастрычніцкай плошчы некалькі чалавек. Мелі зброю, але не стралялі, пердаюць карэспандэнты «Белсату».
Горадня. Людзі сабраліся ў ланцуг салідарнасці ля ўнівермагу па вуліцы Савецкай. Калі з’явіўся аўтобус з АМАПам – хутка разышліся.
Берасце. Цэнтр гораду ачэплены сілавікамі, вельмі шмат бусаў і аўтазакаў, ачэплена галоўная плошча Берасця. Пры спробе сабрацца, каля ЦУМа быў затрыманы мінімум адзін чалавек. Людзі збіраюцца невялікімі групамі ў розных раёнах Берасця, і становяцца ў ланцугі салідарнасці.
19:10. Каля Цырку заўважаныя ўнутраныя войскі. Яны ідуць уверх па праспекце.
Калона бусікаў паехала ў бок плошчы Незалежнасці.
18:52 Плошча Незалежнасці ачэпленая, ставяць агароджы, калона людзей ідзе ў бок ст. м. Купалаўская. Каля Цырку вельмі шмат бусаў, пішуць нам чытачы. Перакрылі рух на Акадэміі навук у бок цэнтра і на пл. Перамогі таксама.
18:45. Плошча Незалежнасці цяпер. Людзей пакуль дзясяткі, міліцыя патрулюе пляцоўку. З боку Чырвонага касцёлу АМАП выстаўляе агароджу, нікога не прапускаюць.
Частка людзей схавалася ад сілавікоў у кавярнях і прылеглых дамах. Аўты сігналяць прысутным пратэстоўцам.
5 хвілін таму міма «Цэнтральнага» павольна праехалі некалькі таніраваных бусаў, з якіх вываліўся статак АМАПаўцах.
Людзі пачалі ўцякаць, нехта паспеў забегчы ў «Цэнтральны». Гэта ўсё было відаць з вокнаў кавярні. Адную з уцякаючых дзяўчын моцна ўдарылі дубінкай.
18:00. На плошчы Якуба Коласа ў Менску працягваюць стаяць людзі ў ланцугу салідарнасці.
17:46. Чатыры аўтобусы толькі што выехалі з вуліцы Чырвонай на праспект Незалежнасці ў бок цэнтра.
17:30. Ланцуг салідарнасці разагналі, з трох аўтобусаў праз турнікеты пералез АМАП, спусціліся ў пераход, але нікога не затрымалі. Дзейнічалі не хутка, людзі паспелі сысці. Ланцуг зноў вярнуўся на сваё месца на плошчы.
17:26 На плошчы Якуба Коласа ў Менску прыехала 3 аўтобусы. Выйшлі невядомыя ў балаклавах, але людзі паспелі разбегчыся.
17:16 Цяпер на плошчы ланцуг салiдарнасцi, два аўтазакі праехалi мiма. Затрыманняў не было.
17:06. Станцыя метро «Якуба Коласа» працуе. Людзі застаюцца непадалёк ад плошчы Якуба Коласа.
Супрацоўнікі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі таксама выказваюць сваю салідарнасць!
16:31. Калона дайшла да плошчы Якуба Коласа і цяпер адпачывае.
16:16. Пакуль асноўная маса сілавікоў сканцэнтравана ў цэнтры горада, ва Уруччы каля Менскага каледжу прадпрымальніцтва людзі сталі ў ланцуг салідарнасці.
Праваабаронцы «Вясны» ўжо вядомыя імёны больш як 174 затрыманых на пратэстах па ўсёй Беларусі.
15:54. Галава калоны ўжо на плошчы Якуба Коласа.
Перакрыты рух на скрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці. Перакрылі таксама праспект Пераможцаў у бок цэнтру.
15:30. На сённяшнім маршы прысутнічаюць і лекары. Нашыя гледачы паведамляюць, што медыкаў сёння не меней за паўсотні чалавек.
14:30. Калона студэнтаў і пенсіянераў рушыла па праспекту Незалежнасці.
Святлана Ціханоўская, якая заклікала да агульнанацыянальнай забастоўкі выступіла з заявай аб пачатку Народнага Страйку: «Тэрмін выканання патрабаванняў Народнага ўльтыматуму выйшаў. Сёння пачынаецца Народны Страйк – наступны крок беларусаў да свабоды, спынення гвалту і новых выбараў.
Беларусы ведаюць: 26 кастрычніка галоўнае – паказаць, што ніхто не будзе працаваць на рэжым».
25 кастрычніка скончыўся тэрмін Народнага Ультыматуму Лукашэнку. Марш пратэсту напярэдадні сабраў больш за 200 тыс. удзельнікаў.
АА belsat.eu