МНС перадае, што газавы балон абʼёмам 25 літраў выбухнуў падчас адпачынку кампаніі на беразе возера каля вёскі Белая Залескага сельсавету.
Здарэнне мела месца 10 ліпеня ўвечары. Апёкі атрымалі 29-гадовая жанчына, ейны 6-гадовы сын і дзве дзяўчынкі 13 і 15 гадоў.
Стан пацярпелых ацэньваюць як цяжкі. Прычына выбуху высвятляецца.
ДР belsat.eu