Траіх арыштантаў будуць судзіць за спробу ўцёкаў са шклоўскай калоніі № 17, здзейсненую 5 чэрвеня.
А таксама за ўгон транспартнага сродку-пагрузчыка, якім зняволеныя пратаранілі папераджальнае загароджванне ўнутранай забароненай зоны. Пасля гэтага асуджаныя спрабавалі пераадолець асноўную агароджу, але супрацоўнікі калоніі не дазволілі гэта зрабіць, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.
Усе трое атрымалі тэрміны (14, 20 і 25 год пазбаўлення волі) за асабліва цяжкія злачынствы – забойства, згвалтаванне, разбой, крадзеж і наўмыснае знішчэнне маёмасці.
«Падчас допыту абвінавачаныя патлумачылі следчаму, што пабег з папраўчай установы хацелі здзейсніць, каб пабачыцца са сваймі роднымі, бо кожнаму з іх быў прызначаны працяглы тэрмін пакарання», – адзначала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак Следчы камітэт