Апоўзні ў сталіцы Сьера-Леоне Фрытаўне забралі жыцці больш за 400 чалавек. З іх, па меншай меры, 109 дзяцей. Пра гэта паведамляе ЮНІСЕФ.
Яшчэ 600 зніклі без вестак.
Выратавальныя службы працягваюць пошукі людзей пад пластамі бруду і абломкамі разбураных дамоў. Іх працу ўскладняюць дажджы.
У ЮНІСЕФ называюць «беспрэцэдэнтнымі» маштабы разбурэнняў Фрытаўна, выкліканых апоўзнямі і паводкам.
ІІ, belsat.eu