У Салігорску АМАП ачапіў сектар футбольных фанатаў і не пускаў людзей у прыбіральню


У суботу на стадыёне «Будаўнік» у Салігорску адбыўся матч паміж мясцовым «Шахцёрам» і берасцейскім «Дынама». У першым тайме прыхільнікі гасцей занадта актыўна падтрымлівалі сваю каманду. Каб пазбегнуць непрыемных інцыдэнтаў АМАП ачапіў фан-сектар берасцейцаў. Пра гэта піша by.tribuna.com.

Ачапленне АМАПу. Крыніца – by.tribuna.com

Праз гэта ў перапынку матчу іншыя наведнікі стадыёна не змаглі схадзіць у туалет. Іх папросту не пускалі да будынку прыбіральні (для гэтага прыйшлося б прайсці міма заўзятараў берасцейцаў). У распараджэнні салігорскіх заўзятараў апынулася толькі дзве біяпрыбіральні, да якіх імгненна выстраілася вялікая чарга.

Дзве прыбіральні дзейнічалі прыкладна на 2 тысячы чалавек. У выніку большасці жадаючых зладзіць патрэбу прыйшлося рабіць гэта на плот, паведамляе канал «ЧестнОК». Заўзятары былі абураныя.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў