Беларусь знаходзіцца на 12-м месцы сярод краінаў Еўропы па рэйтынгу марозных рэкордаў. Рэйтынг складзена на падставе мапы сэрвісу viborc.com.
У сувязі з моцнымі маразамі, Thinktanks.by параўнаў, наколькі холадна бывае ў Беларусі ў параўнанні з суседнімі краінамі. Адметна, што наша краіна знаходзяцца на 12 месца з 38 краінаў. Побач размяшчаюцца Боснія і Герцагавіна і Чэхія.
З краінаў суседак Расея займае першае месца ў рэйтынгу. Латвія патрапіла на дзявятую пазіцыю, Літва размясцілася на 10.
Самая мінімальная тэмпература паветра ў Беларусі за часы метэаназіранняў склала -42,2 ° C ў Талачыне зімой 1940 года. У Менску тады быў зафіксаваны тэмпературны паказчык -39,1 ° С.
Рэйтынг краін з самымі моцнымі маразамі ў Еўропе
Еўрапейская частка Расеі -58,1 ° С
Швецыя -52,6 ° C
Фінляндыя -51,5 ° C
Нарвегія -51,4 ° C
Італія -49,6 ° C
Аўстрыя -47,1 ° C
Нямеччына -45,9 ° C
Эстонія -43,5 ° C
Латвія -43,2 ° C
Літва – 42,9 ° С
Боснія і Герцагавіна -42,5 ° С
Беларусь -42,2 ° C
Чэхія -42,2 ° C
Украіна -41,9 ° C
Швейцарыя -41,8 ° C
Францыя -41,2 ° C
Польшча -41,0 ° C
Славакія -41,0 ° C
Сербія -39,5 ° C
Румынія -38,5 ° C
Балгарыя -38,3 ° C
Ісландыя -37,9 ° C
Малдова -35,5 ° C
Венгрыя -35,0 ° C
Харватыя -34,6 ° C
Славенія -34,5 ° C
Чарнагорыя -32,0 ° C
Іспанія -32,0 ° C
Македонія -31,5 ° C
Данія -31,2 ° С
Бельгія -30,1 ° C
Грэцыя -27,8 ° C
Нідэрланды -27,4 ° C
Вялікая Брытанія (Шатландыя) -27,2 ° С
Ірландыя -19,1 ° C
Партугалія -16,0 ° C
Кіпр -16,0 ° C
Мальта + 1,4 ° С
СК, belsat.eu