У Рэчыцкім раёне на нафтавай свідравіне загарэўся трубаправод


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе пра пажар на трубаправодзе ў Рэчыцкім раёне, што адбыўся 2 студзеня. Пажар быў ліквідаваны цягам гадзіны.

Паводле прэс-службы МНС, інфармацыя пра пашкоджанне трубаправоду паступіла ў МНС 2 студзеня ў 18:27. Пашкоджанне прывяло да факельнага гарэння на нафтавай свідравіне №37 (не эксплуатуецца, знаходзіцца ў засваенні пасля завяршэння бурэння) Някрасаўскага радовішча «Беларуснафта» каля вёскі Янаўка Рэчыцкага раёну. У 19:25 пажар быў ліквідаваны.

«Працаўнікамі МНС праводзіліся працы па астуджэнні абсталявання і перадухіленні паўторнага загарання. Пацярпелых няма. Планаваны час пачатку рамонтных працаў – 09-00 3 студзеня. Прычына загарання вызначаецца», – адзначаецца ў паведамленні МНС.

Ліквідацыя пажару. Фота- mchs.gov.by

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў