У Ратамцы аўта патрапіла пад грузавы цягнік


12 траўня 2019 года. Аварыя на чыгуначным пераездзе ў Ратамцы. Фота з тэлеграм-каналу «Транспартная Беларусь»

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіроўца вырашыў аб’ехаць шлагбаум на чыгуначным пераездзе. Ён загінуў.

Падпісчыкі тэлеграм-каналу «Транспартная Беларусь» паведамілі, што здарэнне адбылося а 5-й раніцы.

Пазней адзін з машыністаў «Беларускай чыгункі» распавёў «Onliner» са словаў свайго памочніка, што ў выніку сутыкнення кіроўцу выкінула з машыны.

«Кіроўцу выкінула з аўта амаль да самага пераезду, а машыну яшчэ далей пацягнуў. Мужчына 1988 года нараджэння, у салоне быў адзін. Загінуў, вядома. Як мне сказалі, ён аб’ехаў шлагбаум на пераездзе. Гэты пераезд знаходзіцца ў кепскім участку шляху. Прагляд на гэтым участку вельмі маленькі – як для аўтамабіліста, гэтак і для брыгады. Я праязджаў міма каля сямі раніцы, машына яшчэ была на месцы, але літаральна хвілін праз дзесяць яе адцягнулі. Цягнік таксама адцягваў цеплавоз.», – распавёў працаўнік БЧ.

Паводле машыніста, рух на ўчастку ўжо адноўлены.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў