У Расеі рэзка прызямліўся самалёт з 94 асобамі на борце


Самалёт пасля жорсткай пасадкі ва Усінску.
Фота: t.me/bazabazon

«Boeing-737» расейскай авіякампаніі «UTAir» рэзка прызямліўся ў аэрапорце Усінску (Рэспубліка Комі). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал BAZA.

На борце лайнера знаходзіліся 94 чалавекі. Паводле папярэдніх звестак, два чалавекі пацярпелі падчас аварыйнай пасадкі.

Мяркуючы па фота з месца пасадкі, лайнер прызямліўся прама на жывот. На відэа, якое выпадкова зняў адзін з пасажыраў, бачна, як пасля прызямлення ў самалёта падламаліся заднія шасі.

Як паведамляе «Усинск Онлайн», людзі спакойна спусціліся з самалёту па трапах і пешшу пайшлі ў будынак аэравакзалу.

Hавiны
Пры пасадцы ў аэрапорце Стамбула разбіўся «боінг»
2020.02.05 18:16

На месца прыбылі працаўнікі МНС, бо з самалёту пачала выцякаць газа.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў