У Расеі пацыент выйшаў папаліць з нажом у спіне


Пацыент адной з больніцаў Татарстану так хацеў курыць, што выйшаў з палаты з нажом у спіне.

Кульгаючы, мужчына прайшоўся па калідоры ў ніжняй бялізне. На кадрах з рэпартажу «Ren TV» бачна, як з ягоных плячэй тырчыць лязо нажа.

Пасля гэтага лекары пераканалі мужчыну вярнуцца ў памяшканне.

Паводле мясцовага міністэрства аховы здароўя, на гэты момант пацярпеламу нічога не пагражае.

ДД

Стужка навінаў