У Расеі падлічылі грамадзян Беларусі


Інстытут сацыяльнага аналізу і прагназавання Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ падлічыў колькасць грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Расеі.

Паводле інфармацыі даследавання, на 1 лютага 2019 года ў РФ жылі 650 238 грамадзян Беларусі. Гэта амаль на 132,5 тыс. чалавек больш, чым чатыры гады таму.

Hавiны
Беларусаў у Польшчы более. На стала ў суседнюю краіну пераехалі больш за 20 тысячаў
2019.04.03 16:13

Адзначым, што гаворка ідзе менавіта пра грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Расеі, а не пра этнічных беларусаў ці выхадцаў з нашай краіны з расейскім ці іншым грамадзянствам.

Пры гэтым стала ў Расеі ў 2018 годзе жыло толькі 7,2 тыс. беларусаў супраць 10,2 тыс. у 2012 годзе.

Увогуле адзначаецца ў даследаванні, такім нізкім, як у 2018 годзе міграцыйны прырост насельніцтва Расеі не быў ні ў адзін год постсавецкага перыяду.

Hавiны
Польскія карані цягнуць за мяжу. Карту паляка атрымлівае ўсё больш грамадзянаў Беларусі
2017.07.12 11:09

МГ belsat.eu

Стужка навінаў