У Расеі дворнікі збіралі пажоўклае лісьце ў сцяг. Ім пагражае турма


Днямі працаўнікі валгаградскай камунальнай службы замяталі апалую лістоту ў нацыянальны трыкалор.

На заўвагу мінака, што ж яны робяць, дворнікі сказалі, што гэта не расейскі сцяг, «бо ў іх чырвоны зверху». У дадатак відавочцу з камерай прыгразілі пракалоць колы аўтамабіля.

Цяпер мясцовая паліцыя праводзіць праверку па факце апаганьвання палотнішча. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за «здзек над Дзяржаўным гербам Расейскай Федэрацыі або Дзяржаўным сцягам Расейскай Федэрацыі». За гэтае злачынства могуць пакараць абмежаваннем альбо пазбаўленнем волі тэрмінам да аднаго года, прымусовымі працамі на той жа тэрмін альбо арыштам на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў.

ДР belsat.eu паводле interfax.ru

Стужка навінаў