У Расеі аўтобус з беларусамі ўрэзаўся ў дрэва. Трое загінулі


ДТЗ здарылася ў Калужскай вобласці.

Паводле папярэдніх дадзеных, у аўтобусе знаходзіліся працаўнікі з Гомельскай вобласці, якія ехалі на вахту ў Маскву.

Кіроўца Citroen заснуў за стырном і праз сустрэчную паласу з’ехаў у кювет, дзе на высокай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва.

Як піша nikatv.ru, кіроўца мог знаходзіцца за рулём каля пяці гадзінаў і праехаць без адпачынку амаль 400 кіламетраў. Аднак гэтую інфармацыю яшчэ пацвярджаюць.

У выніку ДТЗ на месцы загінулі тры асобы, шасцярых шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. На месцы працавалі некалькі брыгад хуткай дапамогі і ратавальнікі. Цяпер высвятляюцца абставіны.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў