У Расеі актыўна распаўсюджваецца фэйк, у якім выкарыстоўваецца відэа з Менску

ВІДЭА

Фота - tyzhden.ua

Відэа з забойствам жанчыны ў краме актыўна распаўсюджваецца ў рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсах Расеі і сярод расейскіх карыстальнікаў сацсетак. Відэа таксама рассылаецца па мабільным мэссэнджэрам.

У сеціве можна знайсці зацвярджэнне, што злачынства адбылося нядаўна ў Расеі. Прычым розныя крыніцы паказваюць розныя месцы здарэння. Хтосьці сцвярджае, што гэта адбылося ў краме па вуліцы Суляйманаву ў Уфе, хтосьці, што злачынства здзейснілі ў адной з крамаў Казані.

Ролік распаўсюджваецца з тлумачэннем: нібыта злачынец папрасіў у жанчыны грошай, а яна адказала яму груба, за што атрымала ўдар нажом.

Аднак у рэчаіснасці гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся ў 2016 годзе ў Менск, аб чым раней распавядаў belsat.eu. У краму спіртных напояў па вуліцы Громава ў горадзе Менску зайшлі мужчына і жанчына. Яны доўга вызначаліся з купляй. Было відаць, што мужчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, а ў яго спадарожніцы на твары былі бачныя сляды ад збіцця.

Як пазней патлумачыла адна з прадавачак, у яе склалася ўражанне, што жанчына не збіраецца нічога набываць, а хоча ёй нешта паведаміць. Магчыма, папрасіць дапамогі. Заўважыўшы гэта, мужчына знянацку ўдарыў жанчыну нажом у вобласць спіны і хутка выйшаў з крамы, пакінуўшы спадарожніцу ляжаць на падлозе ў лужыне крыві.

Медыкі даставілі пацярпелую ў лякарню, але выратаваць жанчыну не ўдалося. Міліцыя затрымала злачынца амаль адразу.

Падчас расследавання высветлілі, што беспрацоўная пацярпелая і 41-гадовы мужчына былі сужыцелямі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары