У Расеі 72-гадовага пенсіянера асудзілі на 12 гадоў за дзяржаўную здраду


Суд у Растоўскай вобласці прызнаў 72-гадовага Уладзіміра Маргунова вінаватым у дзяржздрадзе і прысудзіў да 12 гадоў гадоў калоніі суворага рэжыму, перадае Бі-бі-сі.

Маргуноў – жыхар пасёлку Чарткова на мяжы з Украінай. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2018 году. У часе ператрусу ў яго знайшлі дзесяць скрынак з-пад тэлефонаў, шматлікія сім-карты, а таксама два пашпарты на яго імя – Расеі і Украіны. У ходзе следства Маргуноў прызнаў сябе вінаватым.

Пракурор патрабаваў для яго 8 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле ФСБ, Маргуноў перадаваў інфармацыю супрацоўніку замежнай спецслужбы пры асабістых сустрэчах на ўкраінскай тэрыторыі. У супрацы з выведкай якой краіны вінавацілі Маргунова, не ўдакладняецца.

Крымінальнае пакаранне за дзяржаўную здраду ў Расеі прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў. Матэрыялы такіх справаў звычайна засакрэчаныя, а судовыя працэсы праходзяць у закрытым рэжыме.

КА belsat.eu

Стужка навінаў