У прынца Гары і герцагіні Мэган Маркл нарадзіўся сын


У герцагіні сасэкскай Мэган і прынца Гары нарадзіўся сын, паведаміў Букінгемскі палац. Нованароджаны стане сёмым у чарзе на пасад.

Для каралевы Элізабэт II першынец Мэган Маркл і прынца Гары – восьмы праўнук, піша ВВС.

Пра цяжарнасць Мэган было абвешчана 15 кастрычніка мінулага года – праз амаль чатыры месяцы пасля вяселля – падчас візіту герцага і герцагіні ў Аўстралію.

Апошні раз герцагіня з’яўлялася на афіцыйным мерапрыемстве 19 сакавіка, калі яна разам з мужам ушанавала памяць ахвяраў нападаў на мячэці ў Крайстчэрчы.

У старэйшага брата Гары прынца Уільяма і герцагіні кембрыджскай Кэйт трое дзяцей – пяцігадовы прынц Джордж, прынцэса Шарлота, якой споўнілася чатыры, і прынц Луі, які нарадзіўся ў красавіку летась.

СК belsat.eu

Стужка навінаў