У Прымор'і пройдуць паўторныя выбары губернатара. Выбаркам прызнаў фальсіфікацыі


Выбарчая камісія Прыморскага краю адмяніла вынікі выбараў другога тура главы рэгіёну. За гэтае рашэнне прагаласавалі 12 з 13 сяброў выбаркаму, адзін выказаўся супраць.

Вынікі адмянілі праз масавыя парушэнні і фальсіфікацыі. Старшыня раённай камісіі сказала, што іх «немагчыма прызнаць дакладнымі».

У выбарах прымалі ўдзел двое кандыдатаў – дзейны кіраўнік Прымор’я Андрэй Тарасенка ад «Адзінай Расеі» і Андрэй Ішчанка ад камуністаў.

Hавiны
Кандыдат ад камуністаў на выбарах губернатара Прымор’я абвесціў галадаванне
2018.09.17 10:09

16 верасня Тарасенка атрымаў перамогу ў другім туры выбараў. Аднак да апрацоўкі 95% бюлетэняў у галасаванні лідараваў Ішчанка. Адрыў складаў каля 6%. Пасля апрацоўкі 99% пратаколаў Тарасенка выйшаў на першае месца.

Ішчанка лічыць сябе фактычным пераможцам другога туру, таму крытычна ставіцца да рашэння адмяніць вынікі выбараў.

«Меркаванне маё негатыўнае, я вельмі супраць, таму што лічу, што жыхары Прыморскага краю 16 верасня абралі губернатара», – заявіў ён.

Ён гатовы абскардзіць адмену вынікаў у судзе. Паўторныя выбары губернатара Прыморскага краю павінны адбыцца праз тры месяцы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў