У праймарыз апазіцыі будуць удзельнічаць 6 чалавек. Хто яны?

16 лютага скончылася падача дакументаў для ўдзелу ў апазіцыйных праймарыз для вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2020 года. Пра гэта ў Facebook паведаміў каардынатар штабу праймарыз, кіраўнік БСДП(Г) Ігар Барысаў.

https://www.facebook.com/ihar.barysau/posts/3115965008438373

Апошнім свае дакументы падаў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Такім чынам, у тэрмін падаць неабходны пакет дакументаў у адпаведнасці з вызначанай працэдурай здолелі 6 чалавек: Юрый Губарэвіч (Рух за «Свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП), Павел Севярынец (БХД), Вольга Кавалькова (Сацыяльна-хрысціянскі рух), былая дэпутатка Ганна Канапацкая і Аляксей Янукевіч.

Прагноз: чаго чакаць ад прэзідэнцкіх выбараў

17 лютага пачынаецца праверка дакументаў прэтэндэнтаў. У прыватнасці, трэба будзе праверыць подпісы, здадзеныя Вольгай Кавальковай і Ганнай Канапацкай. Правяранне будзе цягнуцца не больш за 2 тыдні.

Працэс вылучэння адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі будзе ўключаць інтэрнет-галасаванне і сустрэчы ў рэгіёнах. Імя адзінага будзе абвешчанае на кангрэсе ў канцы траўня.

МГ belsat.eu

Hавiны