Прагноз: чаго чакаць ад прэзідэнцкіх выбараў

Днямі прадстаўнікі некалькіх партыяў заявілі, што працуюць над вылучэннем адзінага кандыдата ад апазіцыі – для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Каб стаць кандыдатам, трэба набраць больш за іншых балаў і паўдзельнічаць грашыма.

Чаму праймарыз у Беларусі выглядаюць менавіта так, у студыі «Размовы» распавядае старшыня партыі БСДП (Грамада) Ігар Барысаў. Разам з іншымі апазіцыйнымі палітыкамі ён распрацоўваў канцэпцыю вылучэння адзінага кандыдата.

На словах усё зразумела: прэтэндэнты мусяць набраць максімальную колькасць балаў па 100-бальнай шкале (іх налічаюць за галасаванне выбарнікаў у сеціве, актыўнасць у рэгіёнах і гэтак далей) і ўнесці € 500 на арганізацыйныя патрэбы. Схема празрыстая, але што калі той ці іншы кандыдат не задаволіцца вынікамі вылучэння?

«Мы жорстка прынялі для сябе рашэнне: хто б ні быў абраны адзіным, мы далей працягваем працу», – выказаўся Ігар Барысаў.

На думку госця студыі, роля тых апазіцыйных палітыкаў, якія не будуць удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, – у тым, каб прапрацаваць стратэгію і прапановы рэформаў для адзінага кандыдата.

Ігар Барысаў зрабіў і свой прагноз адносна таго, як будзе праходзіць прэзідэнцкая кампанія. Падрабязнасці – у поўнай версіі «Размовы» Святланы Калінкінай, прысвечанай вылучэнню адзінага кандыдата ад апазіцыі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Каму можа перайсці ўлада пасля Аляксандра Лукашэнкі? Інтэрв’ю з Сяргеем Навумчыкам

Валанцёр: Падтрымлівайце не толькі зняволеных, але і тых, хто на свабодзе

Ці можа рэжым пакараць беларусаў за мяжою?

Лідар незалежнага прафсаюзу: Заклікі да страйкаў падставілі людзей

Севярын Квяткоўскі: Калі паглядзець на адсотак абсурду, ён не такі вялікі

Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі

Ці напалохалі Расею амерыканскія санкцыі супраць Беларусі?

Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер