Сейм Польшчы ў пятніцу 18 сакавіка прыняла ўрадавую праграму «75+», у межах якой людзям сталага веку будуць выдаваць бясплатныя лекі.
За законапраект прагаласавалі 297 дэпутатаў, супраць – 3, устрымаліся ад галасавання – 139.
Згодна з праектам закону, бясплатныя лекі і медычныя прэпараты пажылым людзям будуць выпісваць лекары і медсёстры першай медычнай дапамогі.
Спіс лекаў урад складзе да 1-га верасня. Пазней пералік прэпаратаў можа быць пашыраны. Паводле падлікаў Міністэрства аховы здароўя, сёлета на праграму «75+» будзе выдзелена 125 мільёнаў злотых (каля $ 33 млн), у 2017 годзе – 560 млн злотых (каля $ 148 млн).
МЯ, паводле radiopolsha.pl